БЕЛ Ł РУС

У Пінску BMW наляцеў на адбойнік і павіс на ім

6.07.2020 / 14:18

Nashaniva.com

На дарозе ля новага моста праз Піну 5 ліпеня аўтамабіль наляцеў на дарожную агароджу, паведамляе «Медыя-Палессе».

На дарозе да гарадскога пляжа №2 аўтамабіль BMW наехаў на дарожны адбойнік і павіс на ім.

Відавочцы пачалі здымаць ДТЗ з агляднай пляцоўкі на свае гаджэты. Кіроўцы іншых аўтамабіляў спрабавалі зняць машыну з адбойніка, але ў іх нічога не атрымалася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула