БЕЛ Ł РУС

МУС адмовіўся адказваць на запыт сястры Севярынца

7.07.2020 / 14:56

Nashaniva.com

Пра гэта Ганна Севярынец напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку. 

«Такіх афіцыйных адказаў я яшчэ не атрымлівала. ГУУС пакінула мой зварот аб умовах утрымання Паўла Севярынца без разгляду, бо я не прыклала да звароту ніякіх дакументаў, якія б пацвердзілі маё права звяртацца да іх з такім зваротам. А тое, што «усы и хвост — вот мои документы», што Севярынец Ганна Канстанцінаўна звяртаецца з нагоды ўтрымання Севярынца Паўла Канстанцінавіча — гэта трэба пацвердзіць нейкімі дакументамі? То-бок не даваць мне абараняць дысертацыю, не браць на працу ў БДУ, здымаць матэрыялы з друку, не пускаць з кніжкамі ў дзяржвыдавецтвы таму, што я сястра Севярынца — тут дакументаў у мяне не пыталіся. А цяпер во спыталіся.

І дзе, цікава, даюць даведкі аб тым, што нехта табе брат?

Не тое, каб я здзівілася, але цынізм зашкальвае», — абурана напісала Ганна Севярынец. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула