БЕЛ Ł РУС

У аптэцы алкаголіку не прадалі настойку календулы — і ён разбіў галавой вітрыну

8.07.2020 / 16:05

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў Мазыры 6 ліпеня ў аптэцы па вуліцы Прытыцкага, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Фармацэўт выклікала міліцыю. Яна распавяла, што п'яны мужчына пасварыўся з наведвальнікам, а затым разбіў вітрыну.

Відавочцы сказалі, куды пабег скандаліст, яго хутка знайшлі ля суседняй крамы. Там дэбашыр таксама пасварыўся з прадаўцом.

Прычынай агрэсіўных паводзін аказалася адсутнасць у продажы настойкі календулы, якую перыядычна п'юць замест алкаголю.

Мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула