У Мінску 20-гадовая дзяўчына трапіла пад машыну
Увечары 9 ліпеня кіроўца аўтамабіля «Рэно» рухаўся па вуліцы Кальварыйскай з боку вуліцы Мельнікайце ў напрамку вуліцы Ціміразева і здзейсніў наезд на 20-гадовую дзяўчыну, паведамляе прэс-служба ДАІ Мінска.
Дзяўчына пераходзіла Кальварыйскую па-за пешаходным пераходам. Яна дастаўленая ў бальніцу.