БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах цягнік спыніўся над чалавекам, што мірна спаў на рэйках

10.07.2020 / 15:11

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося ўначы 10 ліпеня на чыгуначнай станцыі Баранавічы-Паўночныя, паведамляе выданне «Наш край».

Мужчыну, які ляжаў на чыгуначных рэйках, на пад'ездзе да станцыі заўважыў машыніст цягніка Гомель — Гродна.

Машыніст экстранна затармазіў, аднак спыніць цягнік своечасова не ўдалося. Тым не менш чалавек, які ляжаў на рэйках, не пацярпеў: першы вагон цягніка спыніўся проста над ім.

У дачыненні да мужчыны склалі адміністрацыйны пратакол за знаходжанне ў нецвярозым стане паблізу чыгункі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула