БЕЛ Ł РУС

Жыхар Жлобіна перакінуў цераз плот гідрацыліндры, каб скрасці іх, і трапіў у мужчыну

10.07.2020 / 19:41

Nashaniva.com

3 ліпеня ў Жлобіне 51-гадовы слесар ў канцы працоўнага дня вырашыў скрасці два гідрацыліндры. Для гэтага ён планаваў перакінуць іх цераз плот на малалюдную вуліцу, але памыліўся і патрапіў у двор прыватнага дома. Адзін з іх упаў на галаву 28-гадоваму мужчыну, які пражывае ў доме, паведамляе СК.

Завялі крымінальную справу за прычыненне цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці. Асобна завялі адміністрацыйны пратакол за дробны крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула