БЕЛ Ł РУС

МУС: Можам блакаваць доступ да «дэструктыўных рэсурсаў» у выпадку пагрозы нацыянальнай бяспецы

13.07.2020 / 17:23

Nashaniva.com

Доступ да «дэструктыўных рэсурсаў» у выпадку пагрозы нацыянальнай бяспецы можа быць заблакаваны. Пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі «Telegram-пагрозы: хто за імі стаіць і каму выгадная дэстабілізацыя ў грамадстве» заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

Па словах Казакевіча, расійскі досвед блакавання месенджара Telegram у Беларусі наўрад ці будзе выкарыстоўвацца.

— З тэхнічнага пункту гледжання блакаваць гэты месенджар нельга, з інфармацыйнага — проста глупства блакаваць не толькі Telegram-каналы, але і нейкія рэсурсы. Чаму? Таму што інтэрнэт нельга забараніць, як нельга забараніць паветра, — адзначыў Казакевіч.

Тым не менш у выпадку пагрозы нацыянальнай бяспецы і пагрозы распаўсюджвання любой «дэструктыўнай інфармацыі» праваахоўныя органы могуць эфектыўна блакаваць доступ да гэтых рэсурсаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула