БЕЛ Ł РУС

У Смаргоні дзяўчыне так спадабаўся сабака, што яна скрала яго

13.07.2020 / 18:10

Nashaniva.com

Раніцай жанчына выпусціла гадаванца пароды чыхуа-хуа пагуляць па ўласным участку. У гэты час міма праходзіла 26-гадовая дзяўчына. Яна вырашыла забраць сабаку, які быў адзін. Шкоду ацанілі ў 450 рублёў, паведамляе міліцыя.

Супрацоўнікі Смаргонскага РАУС змаглі знайсці скрадзенага сабаку, а таксама высветлілі асобу дзяўчыны, якая здзейсніла крадзеж. Свае паводзіны яна патлумачыла тым, што чыхуа-хуа ёй проста спадабаўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула