БЕЛ Ł РУС

Муж і жонка з Гомеля пакінулі аднагадовае дзіця на бабулю і з'ехалі. Затрымалі іх з 12 кг марыхуаны

13.07.2020 / 21:27

Nashaniva.com

Маладыя людзі выехалі за горад па марыхуану, іх затрымалі, паведамляе УУС. Мясцовых у Чачэрскім раёне насцярожыла прыпаркаваная ў полі незнаёмая машына. Міліцыя перакрыла ўсе выезды для падазронага легкавіка.

На выездзе з вёскі машыну спынілі і агледзелі. За рулём была 22-гадовая дзяўчына, пасажыры — чацвёра хлопцаў ад 22 да 32 гадоў. З сабой кампанія везла 4 пакеты з марыхуанай агульнай вагай 12 кг. Маладых людзей затрымалі. Завялі крымінальную справу аб абароце наркотыкаў.

Сярод іх была сямейная пара. Яны пакінулі 11-месячнае дзіця з бабуляй, а самі паехалі збіраць каноплі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула