БЕЛ Ł РУС

Былы галкіпер зборнай Беларусі па хакеі Віталь Коваль заразіўся на COVID-19

14.07.2020 / 11:12

Nashaniva.com

Фота Вадзіма Заміроўскага

Пра гэта было абвешчана падчас судовага пасяджэння па справе аб дагаворным матчы Экстралігі, піша Tut.by

Сёння Віталь Коваль павінен быў даваць паказанні ў судзе Маскоўскага раёна, бо з'яўляецца сведкам па справе матча паміж «Дынама-Маладзечна» і «Магілёвам». Тады каманда з Маладзечна, у якой Коваль адказваў за падрыхтоўку брамнікаў, вяла 5:1, але прайграла 5: 6.

Падчас следства шэраг гульцоў клуба прызналіся, што матч быў дамоўным.

Віталь Коваль не змог з'явіцца сёння на дачу паказанняў сведак. Суддзя абвясціў, што «у Коваля COVID-19».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула