БЕЛ Ł РУС

Чэрачань — Ярмошынай: «Дзякую за рэгістрацыю… І… У мяне няма слоў»

14.07.2020 / 13:08

Nashaniva.com

Цэнтрвыбаркам Беларусі зарэгістраваў Сяргея Чэрачня кандыдатам у прэзідэнты. Пытанняў ні па сабраных ім подпісах выбарцаў, ні па дэкларацыі аб даходах не ўзнікла.

Сам Чэрачань, выступаючы перад ЦВК, усхвалявана і перарывіста сказаў адносна таго, што назіраў сёння ў Цэнтрвыбаркаме, маючы на ўвазе нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы:

«Чакалі трохі іншага рашэння. Я дзякую за рэгістрацыю… І… У мяне няма слоў…», — сказаў Чэрачань і пайшоў.

На пытанне Ярмошынай, ці збіраецца ён удзельнічаць у кампаніі, адказаў станоўча. «Людзі сказалі, што я павінен працягваць гонку», — сказаў Чэрачань.

Чытайце таксама: Бабарыку знялі з выбараў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула