БЕЛ Ł РУС

«Белая Русь» заявіла, што адчыніць 150 «грамадскіх прыёмных»

14.07.2020 / 14:31

Nashaniva.com

Наталля Качанава, фота Надзеі Бужан

«З заўтрашняга дня «Белая Русь» адкрывае 150 грамадскіх прыёмных», — заявіў БелТА намеснік старшыні аб'яднання Сяргей Пігараў.

Рэжым працы ў будні — з 10.00 да 19.00, з двума перапынкамі па паўгадзіны для захавання санітарна-гігіенічных патрабаванняў.

Цэнтральная грамадская прыёмная будзе размяшчацца ў Мінску па вуліцы Фрунзе, 5 (Дом літаратара). Заўтра ў ёй з 10.00 да 13.00 прыём будзе весці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, а з 14.00 - віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула