БЕЛ Ł РУС

Беларускія цукровыя заводы знайшлі для сябе новыя рынкі

15.07.2020 / 17:30

Nashaniva.com

Сітуацыя ў цукровай галіны застаецца складанай, з улікам нізкіх цэн у сумежных дзяржавах беларускія цукровыя заводы хочуць замацавацца на рынках Афрыкі і Азіі, паведаміў у інтэрв'ю БелТА старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Анатоль Бубен.

«Сітуацыя ў цукровай галіне застаецца складанай. Праз прафіцытную вытворчасць цукру ў краінах ЕАЭС, у тым ліку Беларусі, на працягу апошніх трох гадоў цэны яго рэалізацыі значна ўпалі і застаюцца вельмі нізкімі. Для павышэння эфектыўнасці работы арганізацый цукровай галіны рэспублікі праводзіцца дыверсіфікацыя экспартных паставак і пошук больш маржынальных рынкаў: у студзені — маі 2020 года цукар пастаўляўся ў 28 краін (у 2019 годзе — у дзевяць краін)», — распавёў Анатоль Бубен.

Паводле яго слоў, галоўнай задачай цукровай галіны з'яўляецца дыверсіфікацыя экспартных паставак і замацаванне пазіцый на новых рынках збыту, у прыватнасці ў краінах Азіі і Афрыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула