БЕЛ Ł РУС

У Брэсце адмянілі Дзень горада з-за няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі

16.07.2020 / 9:34

Nashaniva.com

BrestCity.by

Пра гэта кіраўнік горада Аляксандр Рагачук паведаміў у сваім тэлеграм-канале. Ён меўся прайсці 28 ліпеня.

«Вядома, усе засумавалі па святочнай атмасферы, масавых мерапрыемствах і гуляннях. Але няпростая эпідэмічная сітуацыя ўнесла свае карэктывы», — напісаў Аляксандр Рагачук.

Сёлета ўрачыстасці пройдуць у фармаце адзначэння 76-й гадавіны вызвалення Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з захаваннем усіх мер засцярогі.

10.00 — ускладанне вянкоў на плошчы Свабоды,

11.00 — ускладанне вянкоў у Брэсцкай крэпасці,

18.00-19.00 — канцэрт Брэсцкага гарадскога духавога аркестра, прысвечаны Дню вызвалення горада (вул. Савецкая, пляцоўка ля Белтэлекама).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула