БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам аўтамабіль выехаў на абочыну і насмерць збіў іншага кіроўцу

17.07.2020 / 13:11

Nashaniva.com

mlyn.by

Здарэнне адбылося 16 ліпеня ў 13.20 на 18-м кіламетры дарогі Мінск —Дзяржынск, паведамляе mlyn.by

«Фальксваген Кэдзі» ехаў у напрамку Дзяржынска.

Паводле папярэдняй версіі, 24-гадовы мінчук адцягнуў увагу падчас руху, з'ехаў на правую абочыну, дзе каля сваёй машыны «Опель Зафіра» стаяў 69-гадовы жыхар Мінскага раёна.

«Фальксваген» наехаў на мужчыну і на яго аўтамабіль. Пацярпелы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула