БЕЛ Ł РУС

Пад Гарадком уратавалі чалавека, які некалькі сутак блукаў па лесе

19.07.2020 / 10:10

Nashaniva.com

Супрацоўнікі гарадоцкай міліцыі і пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» адшукалі ў лесе 59-гадовага мужчыну, які прапаў без вестак у аўторак 14 ліпеня, паведамляе прэс-служба МУС.

Ён шпіталізаваны.

З заявай аб знікненні жыхара вёскі Прудок у міліцыю звярнуўся яго пляменнік. Мужчына растлумачыў, што сваяк мае праблемы са здароўем і арыентацыяй у прасторы.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку і валанцёры разгарнулі пошукавую аперацыю. У суботу ўвечары за пяць кіламетраў ад вёскі ўдалося знайсці ровар зніклага, а затым і яго самога.

Зняможаны мужчына практычна не мог самастойна ісці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула