Тэрарыст у Луцку заявіў пра закладзеную ў іншым месцы выбухоўку
volynua.com
Ва ўкраінскім Луцку, дзе мужчына ўзяў у закладнікі пасажыраў аўтобуса, можа быць схаваная яшчэ адна выбухоўка ў людным месцы. У мужчыны шмат зброі, паведамляе РБК-Украіна.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Дэпартамента крымінальнага вышуку на сваім Telegram-канале.
Захопнік мае гранаты і міну.
«Свае патрабаванні ён апублікуе ў сацсетках», - гаворыцца ў паведамленні.