БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка параіў беларусам не ездзіць за мяжу, каб пазбегнуць новай хвалі каранавіруса

21.07.2020 / 15:54

Nashaniva.com

БелТА

Пра гэта ён заявіў у Гомелі, адкрываючы паліклініку.

«Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь абрала свой шлях у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, і гэта дало станоўчы вынік, захворванне зніжаецца. Разам з тым у свеце не выключаюць магчымасць другой хвалі захворвання, таму важна берагчы здароўе і аддаць перавагу замежным паездкам знаходжанне ў Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У Беларусі па стане на 21 ліпеня за суткі зарэгістравалі 135 выпадкаў каранавіруса (2897 тэстаў за суткі), а за ўвесь перыяд распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі ў краіне зарэгістравана 66 тыс. 348 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула