БЕЛ Ł РУС

Замежнікі могуць праверыць забарону на ўезд у Беларусь анлайн

23.07.2020 / 14:18

Nashaniva.com

З 1 ліпеня замежнікі, якія плануюць прыехаць у Беларусь, могуць анлайн даведацца, ці дазволены ім уезд у краіну, паведамляе Памежны камітэт у сваім тэлеграм-канале.

Атрымаць гэтую інфармацыю замежніку альбо яго прадстаўніку можна бясплатна на афіцыйным сайце МУС.

Для гэтага ў раздзеле «Паслугі — анлайн-сэрвісы» неабходна выбраць укладку «Праверка забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь» і запоўніць усе палі прапанаванай формы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула