БЕЛ Ł РУС

ЕС: Дзеянні беларускіх сілавікоў супраць журналістаў непрымальныя

24.07.2020 / 15:34

Nashaniva.com

Затрыманне журналіста Андрэя Рабчыка. Фота Вадзіма Заміроўскага

Прадстаўніцтва ЕС у АБСЕ 24 ліпеня апублікавала заяву наконт падзей у Беларусі ў кантэксце будучых прэзідэнцкіх выбараў.

ЕС чакае ад Беларусі свабодных і справядлівых выбараў, бесперашкоднай акрэдытацыі назіральнікаў, допуску незалежных і замежных журналістаў.

Заяву агучыў прадстаўнік ЕС у АБСЕ на паседжанні 23 ліпеня ў Вене. ЕС, гаворыцца ў заяве, занепакоены паведамленнямі аб ужыванні ў Беларусі гвалту супраць журналістаў і блогераў, іх затрыманнях і штрафах.

«Такія дзеянні з боку беларускіх сілавых органаў непрымальныя, — гаворыцца ў заяве. — Як адзначала прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ і іншыя краіны-члены АБСЕ, журналісты маюць ключавую ролю ў асвятленні падзей, якія прадстаўляюць грамадскі інтарэс, і беларускія ўлады павінны забяспечыць ім магчымасць выконваць сваю працу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула