БЕЛ Ł РУС

Як выбраць рольшторы для дома

28.07.2020 / 15:12

Nashaniva.com

Рольшторы карыстаюцца папулярнасцю дзякуючы шматлікім перавагам: яны сучасныя, стылёвыя, функцыянальныя і пры гэтым параўнальна недарагія. Ніжэй мы дамо некалькі парадаў, якія дапамогуць выбраць рольшторы, найбольш прыдатныя для вашага дома.

Варыянты канструкцыі і мацавання

Ёсць два тыпы канструкцыі.

Варта загадзя прадумаць і спосаб мацавання: у продажы ёсць тры варыянты.

Асаблівасці памяшкання

Для жылога пакоя падыдуць амаль усе мадэлі рольштор: у гэтым выпадку выбар залежыць толькі ад стылю афармлення памяшкання і асабістых пераваг. У класічны інтэр'ер можна прыўнесці сучасныя ноткі за кошт рольштор у стылі мінімалізму. Акрамя таго, можна набыць шторы з фотадрукам з дарэчным для вашага пакоя малюнкам.

Часта рольшторы набываюць для кухні. Такое рашэнне значна больш практычнае ў параўнанні з ламбрэкенамі або шторамі з цюлем, да таго ж выглядае стылёва.

Але майце на ўвазе, што тэкстыль на кухні нашмат хутчэй забруджваецца, асабліва калі паблізу размешчана ракавіна або пліта. Выдаліць забруджванні з тэкстылю будзе досыць складана, таму варта прыгледзецца да бамбукавых рольштораў: яны менш забруджваюцца і лёгка ачышчаюцца. Варыянты з тканіны падыдуць толькі для прасторных кухняў з магутнай выцяжкай, дзе працоўныя зоны аддаленыя ад акна.

Рольшторы можна разгледзець і ў якасці варыянту афармлення ваннага пакоя, калі там ёсць акно. Гэта дапаможа зрабіць памяшканне ўтульным з мінімумам намаганняў і грашовых выдаткаў. Матэрыял пры гэтым варта выбраць воданепрымальным. Можна таксама набыць рольшторы з бамбуку і іншых натуральных матэрыялаў. Калі ў ванным пакоі дрэнная вентыляцыя, абавязкова ўдакладніце ў краме, якія рольшторы больш падыходзяць для ўмоў павышанай вільготнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула