БЕЛ Ł РУС

МЗС Украіны пракаментавала затрыманне ў Беларусі расійскіх баевікоў

30.07.2020 / 11:15

Nashaniva.com

Міністэрства замежных спраў Украіны сочыць за сітуацыяй вакол затрымання ў Беларусі баевікоў прыватнай вайсковай кампаніі (ПВК) «Вагнера». У МЗС заявілі, што яны ставяць пагрозу ўсяму свету.

У прэс-службе адзначылі, што гэтыя баевікі могуць быць выкарыстаныя для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

«Пытанне аб магчымай экстрадыцыі або іншых прававых дзеянняў будзе вырашацца адпаведнымі праваахоўнымі і адмысловымі органамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула