БЕЛ Ł РУС

У Шклове 42-гадовы рыбак выратаваў з Дняпра двух дзяцей, але сам патануў

30.07.2020 / 11:21

Nashaniva.com

У Шклове патануў 42-гадовы мужчына, ратуючы дваіх дзяцей. 11-гадовы і 13-гадовы школьнікі хацелі пакупацца ў забароненым месцы, паведамляе mogilevnews.by.

Здарэнне адбылося вечарам 24 ліпеня. 42-гадовы інжынер прадпрыемства «Метыз» Ігар Падкоўка лавіў рыбу з правага берага Дняпра на ўскраіне Шклова. Ён заўважыў, як за сем метраў ад яго з-за прыбярэжных кустоў у ваду палезлі двое хлопцаў, іх адразу падхапіла плынь. 

Ігар у лічаныя секунды, скінуўшы з сябе верхнюю вопратку, скочыў у ваду, нырнуў і, апынуўшыся побач з хлопцамі, вынырнуў на паверхню. У выніку выштурхнуў дзяцей на бяспечны рачны ўчастак — ціхавод. Там ужо на невялікай глыбіні выратаваных падхапілі і даставілі на бераг два маладыя чалавекі, якія падаспелі на дапамогу, — адзначылі ў Асводзе.

Сам Ігар Падкоўка не змог выратавацца. Магчыма, парушыў тэмп дыхання, захлынуўся вадой. Цела яго было знойдзена на дне і паднята на паверхню вадалазамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула