БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску 10-гадовы хлопчык пайшоў з дому з заплечнікам і двума катамі

31.07.2020 / 9:55

Фота Сяргея Дзіндзікава

29 ліпеня 10-гадовы Іван Бакач пайшоў з дому. З сабой ён узяў толькі сіні заплечнік з рэчамі і двух хатніх катоў: дарослага шэрага і чорнае кацяня, піша kp.by.

Бабруйскія сілавікі пачалі ўзмоцнены пошук хлопчыка. Арыенціроўка выйшла нават у афіцыйным тэлеграм-канале.

Увечары 30 ліпеня ў міліцыі паведамілі, што хлопчык знайшоўся.

Падчас пошукавых мерапрыемстваў інспектар ІСН атрымаў інфармацыю, што Ваня знаходзіцца ў адным з прыватных дамоў у Бабруйску. З ім усё ў парадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула