БЕЛ Ł РУС

Дзярждоўг Беларусі за паўгоддзе вырас на 17,5% да 52,6 млрд рублёў

31.07.2020 / 11:34

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 ліпеня 2020 года склала 52,6 млрд рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з пачаткам года на 7,8 млрд рублёў, або на 17,5%, паведамляе Мінфін.

Замежная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 мая 2020 года склала 18 млрд даляраў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,9 млрд даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 5,3%.

У студзені — чэрвені 2020 года прыцягнутыя знешнія дзяржзаймы на суму, эквівалентную 1,818 млрд даляраў:

1391,5 млн даляраў — аблігацыі, размешчаныя на знешніх рынках;

362,6 млн даляраў — урада і банкаў Расіі;

41,4 млн даляраў — экспартна-імпартнага банка Кітая;

16,6 млн даляраў — Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця;

5,7 млн даляраў — ЕБРР;

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў першым паўгоддзі склала 786,2 млн даляраў:

343,4 млн даляраў — ураду Расіі;

209,4 млн даляраў — банкаў Кітая;

176,6 млн даляраў — ЕФСР;

54,8 млн даляраў — МБРР;

1,3 млн даляраў — ЕБРР і СІБ;

0,7 млн даляраў — таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Унутраная дзяржаўная запазычанасць паводле стану на 1 ліпеня 2020 года склала 9,3 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 557,5 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 6,4%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула