БЕЛ Ł РУС

СК пра расійскіх баевікоў: Яны не збіраліся ляцець у Стамбул

31.07.2020 / 21:54

Nashaniva.com

Новыя падрабязнасці ў справе аб байцах прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнера» паведамілі ў эфіры АНТ.

У сюжэце сцвярджаецца, што Беларусь не была транзітным пунктам для расіянаў.

«Цяпер следства мае доказы, што Беларусь не была краінай транзіту для байцоў, а ўсе разам яны былі атрадам», — гаворыцца ў сюжэце.

Паведамляецца, што расійскія баевікі нібыта мелі квіткі на самалёт, але да аэрапорта не даехалі і развярнуліся. Рэйс паляцеў без 33 пасажыраў.

«У групы была магчымасць паляцець і пазней. Яны не куплялі квіткі на наступныя рэйсы. А іх у Стамбул у наступныя дні было здзейснена чатыры», — запэўнівае АНТ.

Па версіі следства, вылет у Турцыю — манеўр, спланаваны загадзя, гаворыцца ў сюжэце.

Следства мае і іншыя звесткі, якія нібыта пацвярджаюць, што канчатковым пунктам маршруту быў менавіта Мінск, запэўніваюць дзяржаўныя журналісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула