БЕЛ Ł РУС

МУС: У велікодных праваслаўных багаслужбах узялі ўдзел 947 тыс. чалавек

20.04.2009 / 10:13

Nashaniva.com

У велікодных багаслужбах у праваслаўных храмах Беларусі ўзялі ўдзел каля 947 тыс. грамадзян.

У Мінскай вобласці ў велікодных набажэнствах удзельнічала прыкладна 50 тыс. грамадзян, паведамілі агенцтву ва УУС Мінаблвыканкама.

Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама,

на працягу двух дзён велікодныя набажэнствы ў 26 праваслаўных храмах і прыходах сталіцы наведала больш за 75 тыс. грамадзян.

Раней паведамлялася, што на каталіцкі Вялікдзень удзел у багаслужбах узялі 119 тыс. чалавек.

Касцёл гэтыя лічбы аспрэчыў.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула