БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах маладзёны запрасілі ў госці дзяўчат, прачынаюцца — ні дзяўчат, ні грошай

3.08.2020 / 13:36

Nashaniva.com

У мясцовую міліцыю звярнуліся маладыя людзі.

Яны распавялі, што ўвечары запрасілі ў госці дзяўчат. Пасля сумеснага распіцця алкаголю хлопцы заснулі. Прачынаюцца, дзяўчат няма.

Пазней гаспадар выявіў прапажу слоіка з манетамі па два рублі (500 рублёў), а ў яго сябра знік мабільны тэлефон коштам больш за 300 рублёў.

Пацярпелыя адразу патэлефанавалі гасцям, аднак тыя ўсё адмаўлялі.

Пасля яны звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што крадзеж здзейсніла 16-гадовая баранавічанка. Дзяўчына прызналася ў зробленым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула