БЕЛ Ł РУС

Гора, гора! — сышлі Ягора

20.04.2009 / 14:31

Nashaniva.com

Раніцою 20 красавіка Хрусталёў напісаў заяву пра сыход з АНТ, заява была падпісана імгненна.

Ягор Хрусталёў быў адным з творцаў
сучаснай сістэмы лукашэнкаўскага ТВ. Photo.bymedia.net

Раніцою 20 красавіка Хрусталёў напісаў заяву пра сыход з АНТ, заява была падпісана імгненна.

20 красавіка першы намеснік старшыні АНТ і вядучы ток‑шоў «Выбар» Ягор Хрусталёў пакінуў АНТ.

Раніцою 20 красавіка Хрусталёў напісаў заяву пра сыход, патлумачыўшы свой учынак тым, што атрымаў больш выгадную прапанову па-за межамі краіны.

— Усё, што мне вядома, гэта тое, што Хрусталёў напісаў заяву паводле ўласнага жадання, заявіўшы, што яго ёсць вельмі добрая прапанова за мяжой, — патлумачыла «Cалідарнасці» прэс‑сакратар АНТ Аліна Праваторава.

Папера была падпісана імгненна, і ўжо з сённяшняга дня Хрусталёў не з’яўляецца супрацоўнікам АНТ.

На гэты момант тэлефон тэлевядучага не адказвае.

Салідарнасць

***

З 1990 года Ягор Хрусталёў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі: спачатку рэдактарам, затым намеснікам генеральнага дырэктара і генеральным прадзюсерам.

Быў аўтарам і вядучым праграмы «Карамболь», а таксама аўтарам і прадзюсерам праграм «Усё нармальна, мама», «У джазе толькі дзяўчыны», «Гэта мая праца».

На АНТ быў з моманту заснавання тэлеканала — з 2002 года. Да студзеня 2004 года займаў пасаду праграмнага дырэктара АНТ, затым стаў першым намеснікам старшыні праўлення.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула