БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Літвы: Нас непакоіць магчымы гвалт у дачыненні да апазіцыі ў Беларусі

5.08.2020 / 11:54

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

3 жніўня кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус размаўляў па тэлефоне са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем, піша Delfi.lt.

«Нас вельмі турбуе магчымы гвалт і прымяненне залішняй сілы ў дачыненні да апазіцыі перад выбарамі і асабліва пасля іх», — сказаў Лінкявічус.

Ён дадаў, што адмоўна ацэньвае запуск Астравецкай АЭС. «Мы адмоўна ацэньваем і запуск БелАЭС, запланаваны на бліжэйшы час. Наяўная ў нас інфармацыя дазваляе зрабіць выснову, што з запускам спяшаюцца, не ўлічваючы правілы бяспекі», — сказаў міністр.

Лінкявічус падкрэсліў, што для Літвы важная незалежнасць Беларусі, таму «мы дапаможам захаваць яе як на міжнародным узроўні, так і ў рамках двухбаковых стасункаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула