БЕЛ Ł РУС

У Магілёве затрымалі журналіста Аляксандра Буракова

5.08.2020 / 23:12

Nashaniva.com

Сёння ўвечары ў Магілёве міліцыя затрымала журналіста, сябра ГА «БАЖ» Аляксандра Буракова (старэйшага).

Супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль журналіста каля 19:00 на вуліцы Касманаўтаў.

Буракоў паспеў паведаміць калегам, што падставай для дагляду аўтамабіля праваахоўнікі назвалі неабходнасць праверыць, ці не перавозіць журналіст кантрафактны алкаголь.

Пасля міліцыянты захацелі праверыць ідэнтыфікацыйны нумар машыны (VIN) і чамусьці вырашылі, што ён можа быць фальшывы.

На гэтай падставе Аляксандра Буракова затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула