БЕЛ Ł РУС

МУС заявіла, што не дапусціць беспарадкаў на вуліцах падчас выбараў

6.08.2020 / 08:44

Nashaniva.com

14 ліпеня на вуліцах Мінска, тады людзі пратэставалі супраць нерэгістрацыі Віктара Бабарыкі. Фота Надзеі Бужан

Беларуская міліцыя не дапусціць хаосу, не дазволіць ладзіць беспарадкі на вуліцах у перыяд прэзідэнцкай выбарчай кампаніі і здольная супрацьстаяць парушальнікам закона. Пра гэта заявіў у сераду намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Барсукоў у вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь-1», піша ТАСС.

«Мы не дапусцім хаосу і не дазволім ладзіць беспарадкі на вуліцах, паверце, у нас дастаткова сіл і сродкаў, каб супрацьстаяць тым, хто не жадае выконваць законы», — сказаў Барсукоў.

Паводле яго слоў, цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць у напружаных умовах, «праводзяцца несанкцыянаваныя мерапрыемствы, гучаць заклікі да падрыву стабільнасці ў Рэспубліцы». «Тое, што адбываецца цяпер, — гэта частка палітычнай тэхналогіі, якая накіраваная на расхістванне і дэстабілізацыю сітуацыі», — заявіў Барсукоў.

Ён папярэдзіў арганізатараў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў аб персанальнай адказнасці, а таксама заклікаў грамадзян не ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах. Пры гэтым Барсукоў падкрэсліў, што, правакуючы органы правапарадку на прыняцце прэвентыўных мер, у тым ліку сілавых, арганізатары ставяць пад пагрозу бяспеку людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула