БЕЛ Ł РУС

Маладыя, хуткiя, дурныя…

21.04.2009 / 09:54

Nashaniva.com

Два злачынствы за паўгадзiны ўчынiлi два няпоўнагадовыя браты з Гродна.

Першай здабычай падлеткаў стаў «Опель Кадэт»: патрыманую iншамарку хлопцам удалося адчынiць i завесцi.

Аднак паездка была нядоўгай, бо машына сапсавалася i яе давялося пакiнуць. Тут iх i заўважылi пiльныя грамадзяне, якiя патэлефанавалi ў мiлiцыю.

Тым часам браты на iншай вулiцы ўскрылi «Аўдзi‑100», але завесцi яе iм не ўдалося. Выкраўшы з салона акустычныя дынамiкi, падлеткi пайшлi, але ў хуткiм часе iх затрымалi супрацоўнiкi «Аховы».

У дачыненнi да братоў узбуджаны дзве крымiнальныя справы па артыкулах «Крадзеж» i «Выкраданне аўтамабiля».

Звязда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула