БЕЛ Ł РУС

Страшэнная аварыя ў Мінску + Фота і відэа

21.04.2009 / 10:54

Nashaniva.com

Кіроўца «Форда» пратараніў «Вольва» на мосце за плошчай Незалежнасці на хуткасці 130 км/г.

Увечары 20 красавіка ў Мінску на мосце каля Плошчы Незалежнасці адбылася аварыя, у выніку якой на некалькі гадзінаў быў перакрыты рух транспарту.

Паводле словаў відавочцаў, кіроўца «Форда» пайшоў на абгон цераз дзве суцэльныя і на высокай хуткасці (прыкладна 130 км/ч) урэзаўся ў «Вольва», што рухаўся па сустрэчнай. У выніку лабавога сутыкнення ў «Вольва» адвалілася кола і адмовілі тармазы.

Пацярпелага кіроўцу «Форда» даставалі з машыны супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ён знаходзіцца ў бальніцы.

Хартыя'97

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула