БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі траіх карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее Время»

7.08.2020 / 18:1

Nashaniva.com

У гатэлі «Мінск» у сталіцы Беларусі затрымалі штатных карэспандэнтаў тэлеканала «Настоящее Время» — Ірыну Рамалійскую, Юрыя Баранюка і Івана Грабенюка. Іх вязуць у Маскоўскі РУУС Мінска. Прычына затрымання на гэты момант невядомая.

Рамалійская і Грабянюк з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, Баранюк — грамадзянін Расіі.

Тэлефоны траіх затрыманых і ўласнага карэспандэнта тэлеканала ў Беларусі Рамана Васюковіча цяпер заблакаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула