БЕЛ Ł РУС

Марыя Захарава назвала затрыманне пад Мінскам баевікоў замежнай правакацыяй

8.08.2020 / 16:43

Nashaniva.com

Затрыманне 33 расійскіх баевікоў у Беларусі з'яўляецца замежнай правакацыяй, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».

Захарава распавяла, што як мінімум тыдзень інфармацыйную прастору скалынала гісторыя з затрыманнем грамадзян Расіі ў Беларусі, і «гэта падавалася ў якасці ледзь не спецаперацыі расійскага боку для дэстабілізацыі ў суседняй дзяржаве». «А што аказалася на паверку? На паверку аказалася, што гэта правакацыя з боку трэцяй дзяржавы, як цяпер высвятляецца на аснове фактаў», — адзначыла яна, не ўдакладніўшы пры гэтым, пра якія факты ідзе гаворка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула