БЕЛ Ł РУС

Найбуйнейшая палітычная партыя ЕС заклікала вярнуць санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі

10.08.2020 / 18:18

Nashaniva.com

Найбуйнейшая палітычная наднацыянальная партыя ЕС - Еўрапейская народная партыя - заклікала вярнуць санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, і сілавікоў. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕНП.

«Варожыя акты праваахоўных органаў супраць беларусаў, таксама як фальсіфікацыя вынікаў выбараў павінны мець наступствы. Нам неабходныя мэтанакіраваныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго атачэння, а таксама кіраўніцтва праваахоўных органаў», - гаворыцца ў заяве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула