БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Учора былі шпіталізаваныя 51 чалавек

12.08.2020 / 12:26

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

Мінулай ноччу ў службу хуткай медыцынскай дапамогі і ў бальніцы з рознымі траўмамі шпіталізаваны 51 грамадзянін. Усім пацярпелым аказана неабходная медыцынская дапамога ў поўным аб'ёме, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Асноўныя траўмы — удары мяккіх тканак, траўмы канечнасцяў, грудной клеткі, жывата і г.д. Некалькім пацыентам спатрэбілася правядзенне аперацый. Стан іх стабілізаваны.

Загінулых, а таксама пацыентаў у крытычным стане, на сённяшні момант няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула