БЕЛ Ł РУС

Перападлік галасоў у Малдове пацвердзіў перамогу камуністаў

21.04.2009 / 16:28

Цэнтрвыбаркам краіны сёння падвёў канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў у Малдове, што прайшлі 5 красавіка.

Тады казалася пра перамогу камуністаў, але праз дзень у выніку стыхійнага бунту ў Кішынёве Канстытуцыйны суд пайшоў на перападлік галасоў.

Паводле перападліку бюлетэняў камуністы набралі 49,48% галасоў, як і па выніках першага падліку галасоў.

Найбліжэйшы пераследнік камуністаў - Ліберальная партыя, згодна з канчатковымі звесткамі перападліку, набрала 13,13%. Далей ідзе Ліберальна-дэмакратычная партыя (12,43%) і альянс «Наша Малдова» - 9,77%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула