БЕЛ Ł РУС

Гарык Харламаў: Я бачу, як Лукашэнка лупцуе дубінкамі свой народ і расстрэльвае гумовымі кулямі

13.08.2020 / 09:51

Nashaniva.com

Рэзідэнт Comedy Club Гарык Харламаў выступіў з падтрымкай пратэстуючых у Беларусі грамадзян. Пра гэта ён напісаў у сваім інстагаме.

«Хачу выказаць словы падтрымкі нашаму брацкаму беларускаму народу! Трымайцеся!» — напісаў ён. Харламаў палічыў недапушчальнымі дзеянні беларускіх сілавікоў у дачыненні да грамадзян краіны.

Ён падкрэсліў, што людзі маюць права на пратэст і на адстойванне свайго пункту гледжання. На думку коміка, недапушчальна збіваць і зневажаць чалавека за гэта. «Я бачу, як «Бацька» лупіць уласны народ дубінкамі і расстрэльвае гумовымі кулямі», — дадаў гумарыст.

Харламаў заўважыў, што ніколі раней не адчуваў негатыву ў адносінах да Лукашэнкі і нават хутчэй сімпатызаваў яму.

Комік звярнуўся наўпрост да Лукашэнкі: «Аляксандр Рыгоравіч, спыніце гвалт!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула