БЕЛ Ł РУС

Малыя дзеці спалілі льнозавод

22.04.2009 / 09:38

Nashaniva.com

Вучаніцы 4‑га, 3‑га, 2‑га класаў і гадунец садка.

Пажар на тэрыторыі Чавускага льнозавода (Магілёўская вобласць) 19 красавіка, у выніку якога ў сховішчы было знішчана 75 тон ільнотрасты на больш чым 33 млн. рублёў, учынілі дзеці.

Як паведамілі ў МУС, узгаранне адбылося з‑за свавольства з агнём трох вучаніц 4‑га, 3‑га і 2‑га класаў мясцовай школы і выхаванца дзіцячага садка, якія пасля правядзення следчых дзеянняў перададзены бацькам.

Нагадаем, па дадзеным факце Чавускім РАУС была распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула