БЕЛ Ł РУС

Нафтан далучаецца да ўсеагульнай акцыі салідарнасці

14.08.2020 / 10:21

Nashaniva.com

14 жніўня а 12-й каля будынка праўлення завода прызначаны збор работнікаў, гэта пацвердзілі крыніцы НН на наваполацкім «Нафтане». Працоўныя «Нафтана» выклікаюць кіраўніцтва на размову. Паводле звестак ад работнікаў, туды едуць дырэктар завода, мэр і начальнік міліцыі.

Працоўныя «Нафтана» збіраюцца далучыцца да патрабаванняў, з якімі выступае у гэты час усё больш прадпрыемстваў краіны: вызваленне ўсіх палітвязняў, агучванне справядлівых вынікаў выбараў, адстаўка кіраўніцтва краіны.

Ёсць інфармацыя, што да акцыі далучыцца і «Палімір».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула