БЕЛ Ł РУС

Хостэл у Мінску зняў усе броні, каб дапамагчы людзям, чые блізкія пацярпелі падчас пратэстаў

15.08.2020 / 13:59

Nashaniva.com

Мінскі хостэл Point зняў усе броні, каб у сваякоў, якія шукаюць сваіх блізкіх пасля пратэстаў у Мінску, была магчымасць бясплатна спыніцца ў хостэле. Такую інфармацыю апублікаваў у сваім Instagram уладальнік хостэла Валерый Барысенка, піша Tio.by

— Я прыняў рашэнне закрыць у хостэле ўсе браніраванні на наступныя дні. Тыя, хто шукае сваіх родных у Мінску, каму неабходна пражыванне, я гатовы даць яго бясплатна, - заявіў Валеры Барысенка.

Каб даведацца аб свабодных месцах або запытаць ложкамесцаў у хостеле Point, трэба звязацца з Валерыем наўпрост — па тэлефоне +375 29 786 1033. Хостел знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Кірава, 4.

— Я хачу падтрымаць свой народ, — такімі словамі Валерый скончыў свой зварот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула