БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Літвы стане ў жывы ланцуг ад Вільні да мяжы з Беларуссю

15.08.2020 / 14:40

Nashaniva.com

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа возьме ўдзел у прызначанай на 23 жніўня — ва ўгодкі знакамітага Балтыйскага ланцуга свабоды ў 1989 годзе — масавай акцыі ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі.

Пра гэта ў суботу ў эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў адзін з яе ініцыятараў журналіст Андрус Тапінас.

«Наколькі мне вядома, прэзідэнт Наўседа, экс-прэзідэнт Даля Грыбаўскайце плануюць прыняць удзел у нашым мерапрыемстве», — кажа ён.

На спецыяльнай платформе ў інтэрнэце за суткі зарэгістравалася каля 12 тыс. чалавек. Паводле ацэнкі арганізатараў, для таго, каб зрабіць такі ​​ланцуг, неабходны ўдзел больш за 20 тыс. чалавек.

Плануецца, што «жывы ланцуг» пачнецца на Кафедральным пляцы ў цэнтры Вільні, адкуль удзельнікі пашыхтуюцца да пасольства Беларусі, а затым па аўтамагістралі Вільня — Мінск расцягнуцца да кантрольна-прапускнога пункта на літоўска-беларускай мяжы ў Медзінінкай. Даўжыня складзе каля 35 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула