БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў КДБ і МУС не дапусціць ланцуга салідарнасці з Вільні ў Кіеў

15.08.2020 / 21:55

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў у суботу ў Мінабароны, піша БелТА.

«Але цікавая з'явілася інфармацыя сёння да раніцы пра тое, што яны хочуць выбудаваць ланцуг «ад Вільні да Кіева». Гэта значыць, ланцуг неабыякавых. Мала на праспекце ў Мінску неабыякавых з кветачкамі і ў ланцугах … Ужо хочуць выставіць ад Вільні да Кіева і сабраць туды больш за 300 тыс. чалавек», - сказаў ён.

«Даручаю Міністэрству абароны, МУС і КДБ, а таксама генеральнаму пракурору ажыццявіць ацэнку, катэгарычна не дапусціць падобных дзеянняў», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, зразумела, на што намякаюць: «Я гэта ўжо праходзіў пасля распаду Савецкага Саюза, калі была спроба стварэння Балта-Чарнаморскага рэгіёну - санітарнай зоны: тры балтыйскія дзяржавы, Беларусь, Украіна, каб аддзяліць Расію ад Захаду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула