БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што апазіцыя адмовілася ад прапановы пералічыць галасы

17.08.2020 / 22:24

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў пералічыць галасы на выбарах 9 жніўня, але апазіцыя адмовілася. Аб гэтым ён сказаў у час размовы з прысутнымі завадчанамі. Сюжэт быў паказаны па СТБ, піша lenta.ru

«Мне ўжо прапанавалі палічыць галасы з камерай. Я кажу: «Навошта? Давайце палічым». Хай скажуць: дзе, на якіх участках», — сцвярджае Лукашэнка.

«Увечары ім прапанавалі пералічыць, — працягнуў ён. — Мне кажуць, перадаюць людзі: «А ўжо не актуальна лічыць. Гэта ўжо не актуальна!»

Па словах Лукашэнкі, на пытанне, што трэба, быў дадзены адказ: «Новыя выбары».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула