БЕЛ Ł РУС

Калеснікава пра словы Лукашэнкі аб пераліку галасоў: Ніхто нічога не прапаноўваў

18.08.2020 / 7:47

Nashaniva.com

Паплечніца кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі Святланы Ціханоўскай Марыя Калеснікава заявіла, што не чула аб прапанове Аляксандра Лукашэнкі аб пераліку галасоў. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны».

«Ніхто нам нічога не прапаноўваў. І мы дакладна ведаем, што гэта зрабіць немагчыма ўжо, бо вельмі шмат галасоў, бюлетэняў знішчана», == сказала Калеснікава.

Напярэдадні Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў апазіцыі пералічыць галасы на выбарах, аднак тыя, па яго словах, адмовіліся, запатрабаваўшы новых выбараў.

Зрэшты ён таксама заявіў, што ў нядзелю яму званлі Меркель, але афіцыйны Берлін абвергнуў гэта

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула