БЕЛ Ł РУС

Венгрыя: У Беларусі павінны прайсці паўторныя выбары з міжнароднымі назіральнікамі

18.08.2020 / 13:5

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Венгрыі Пэтэр Сіярта заявіў пра салідарную з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Эстоніяй пазіцыю сваёй краіны ў ацэнцы сітуацыі ў Беларусі.

У паведамленьні, разьмешчаным на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў, Пэтэр Сіярта ўдакладніў, што гаворка ідзе аб неабходнасьці правесці ў Беларусі паўторныя выбары пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў.

Пэтэр Сіярта дадаў, што гэтая пазіцыя была ўзгоднена ў часе ягоных тэлефонных размоў з калегамі з Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы, а пасля іх — у тэлефоннай размове прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана з кіраўніком урада Польшчы Матэвушам Маравецкім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула