БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: З гэтымі мітынгоўцамі мы разбяромся

19.08.2020 / 13:03

Nashaniva.com

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе з Радай бяспекі, паведамляе прэс-служба.

— Пагрозы і атакі (гэта таксама нас турбуе), на працоўных заводаў і фабрык, кіраўнікоў прадпрыемстваў. Іх перад і пасля працоўнага дня прапускаюць на прахадной праз калідор агрэсіўнага натоўпу. Як гестапа. Я проста хачу сказаць рабочым, выказаць ім вялікую падзяку і папрасіць, каб яны не хавалі вочы ў асфальт. Вы, рабочыя, гаспадары на гэтым заводзе, а з гэтымі мітынгоўцамі, якія вас сустракаюць на прахадной, мы разбяромся, — падкрэсліў Лукашэнка.

Таксама ён назваў членаў Каардынацыйнай рады «чорнай сотняй».

«Я ўжо пра гэта казаў: створана так званая чорная сотня для прыёму, перадачы ўлады. Так званы штаб апазіцыі». «Там ужо сталі ў чэргі і дзеляць партфелі. Я хачу сказаць: паважаныя чарнасоценцы, у краіне няма такой колькасці партфеляў, колькі вас стаіць у чарзе. Мётлы і рыдлёўкі ў нас ёсць. Мы забяспечым».

«Хачу паўторна нагадаць: стварэнне альтэрнатыўных, паралельных і іншых органаў, тых жа «сотняў» з мэтай захопу ўлады караецца законам», — адзначыў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула