БЕЛ Ł РУС

Пяскоў не стаў каментаваць інфармацыю аб пералётах самалёта ФСБ

19.08.2020 / 14:34

Nashaniva.com

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў у сераду журналістам, што не мае інфармацыі аб пералётах самалёта, які нібыта належыць ФСБ, піша ТАСС.

У ноч на сераду ў СМІ з'явілася інфармацыя аб прылёце самалёта Ту-214, які, як сцвярджалася, выкарыстоўвае спецслужба, у Мінск з аэрапорта Унукава.

«Я пра самалёт нічога не магу сказаць, я проста не маю інфармацыі пра пералёты», — сказаў Пяскоў, падкрэсліўшы, што паветраны трафік паміж Расіяй і Беларуссю дастаткова ажыўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула